Дневник
Меню сайта

Авторы(сочинения)
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Вы вошли как Гость
Текущая дата: Воскресенье, 2024-05-19, 11:01 AM

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, м ... Читать дальше »

Категория: Іван Мележ | Просмотров: 6359 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяз- зю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палес- кай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важ- на — у дробных і найдрабнейшых, часам неча- каных падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прык- метных, часта вельмі складаных сувязях». Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Адным з самых прывабных у творы з'яўля-ецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цём-ныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чор-ныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаец-ца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае ма-ральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалаве-чай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых. На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сяля ... Читать дальше »
Категория: Іван Мележ | Просмотров: 4353 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ ства-рыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга заста-юцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яў-ляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахан-ня, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.
Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падле-так. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.
Аўтар падкрэслівае незвычайную працаві-тасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хло-пец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.
На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць но-вага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак х ... Читать дальше »
Категория: Іван Мележ | Просмотров: 8548 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (6)

Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. к. л. “ (1953). Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар'ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з'яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава -- вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове -- набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым -- камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi "дарогу да славы". Моцкiн ведае "сакрэты як выйсцi у перадавiкi". I адзiн з iх -- як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага "сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, ... Читать дальше »
Категория: Андрэй Макаёнак | Просмотров: 1737 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 ... 12 13 »
Создать бесплатный сайт с uCoz