Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Васіль Быкаў

Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду. Ён піша данос на свайго непасрэднага начальніка Зарубу, у час збожжанарыхтовак разбівае сялянскія жорны сваіх аднавяскоўцаў (у тым ліку і бацькоўскія) і прымушае іх падпісацца на пазыку. У першыя дні вайны Ягор сіхрабуе вырвацца з акупіраванай тэрыторыі да сваіх, каб "да скону біцца за савецкую ўладу". Блукаючы па знаёмых мясцінах, хаваючыся ад фашыстаў і сваіх землякоў, Азевіч захварэў і ў забыцці, непрытомнасці трызніў, гаварыў сам з сабою, спрабаваў апраўдаць свае дзеянні і ўчынкі: "Чужая воля правіла свой д'ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. І як было ў такіх умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі". Герой аповесці пачынае адчуваць сваю віну за бальшавіцкія злачынствы, сваю адказнасць за б ... Читать дальше »
Категория: Васіль Быкаў | Просмотров: 1412 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

«Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты. Пра гэта балада Куляшова аб дзецях — фашысцкіх заложніках, расстраляных за тое, што бацька іх — камандзір партызанскага атрада. Да гэтага часу нас хвалююць радкі пра тое, як цэліўся кат-фашыст у льняную галоўку хлопчыка. Хіба можна дараваць такое катам? Не менш трагедыйная і балада Петруся Броўкі «Надзя-Надзейка». Яна напісана нібыта пра нас, маладых людзей, якім падараванае права жыць на зямлі, дыхаць адносна чыстым паветрам, кахаць і быць каханымі. Усім гэтым магла валодаць і Надзейка. Ды адабралі ў яе гэтае права чужынцы, закатавалі, загубілі жыццё, якое яшчэ толькі-толькі пачыналася. Нельга спакойна ўспрымаць і споведзь пра подзвіг савецкага афіцэра, камандзіра, які кладзецца на тугія скруткі дроту (канешне, гэта мастацкі вобраз, перавелічэнне, створаная фантазіяй аўтара карціна), каб па яго спіне прайшлі «тысячы пыльных салдацкіх ботаў» і скіраваліся далей, на Захад, да перамогі над ворагам. У вайну не змог дапісаць сваіх арыгінальных, філасофскіх раманаў пра тое, як страшэнная навала разбурае чалавечыя душы, раз'ядноўвае ўвогуле добрых, аднолькава мыслячых людзей, робіць з іх злачынцаў, прымушае ўзяцца за зброю аратых, сейбітаў К.Чорны. У рамане «Млечны шлях» немцы зас ... Читать дальше »
Категория: Васіль Быкаў | Просмотров: 5296 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (2)

Пра калектывізацыю напісана многа. Беларускімі, рускімі, украінскімі і іншымі літаратарамі. Пісалі пра яе і гісторыкі. Здаецца, многія прыйшлі да вываду, што гэта была памылка, якая дорага каштавала нашаму народу: мільёны ні ў чым не вінаватых ахвяраў, высланых на Поўнач, у Сібір, на Далёкі Усход. Кінутых у халоднай тайзе на саракаградусным марозе. Пахаваных на невядомых яшчэ і цяпер могілках. Падарваныя эканамічныя асновы гаспадарання, калі сяляне развучваліся ў агульных гаспадарках любіць і шанаваць зямлю, даглядаць грамадскую жывёлу. Не выпадкова ж сёння стараюцца (больш актыўна ў Расіі) развіваць іншыя формы гаспадарання на зямлі — арандатарства, аднаасобніцкае гаспадаранне, сямейны падрад і г.д. Адбываецца вяртанне да мінулага, калі так званыя «кулацкія гаспадаркі» ў многім забяспечвалі патрэбы дзяржавы ў хлебе. I самае страшэннае, на думку многіх гісторыкаў, што калектывізацыя па-сталінску, прымусовая раз'яднала, а не аб'яднала людзей, пасварыла бацькоў і дзяцей, родных братоў, суседзяў, нарадзіла варагаманію, прывяла да масавых рэпрэсій, да зайздрасці і падхалімажу. Людзі маральна разбэшчваліся таму, што кожны стараўся выжыць ва ўмовах такіх, без якіх нельга было абысціся. Не выпадкова ж гераіня быкаўскай аповесці «Знак бяды», камбедаўка Сцепаніда Багацька ніяк не можа даўмецца, як можна так, каб ненавідзеў, выдаваў уладам свой свайго. Вынікі сталінскай калектывізацыі адчувальныя і сёння, калі з вуснаў не аднаго калгасніка 90-х гадоў мы чуем афарызм: «Усё вакол калгасн ... Читать дальше »
Категория: Васіль Быкаў | Просмотров: 3653 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (3)

Творы большасці сучасных празаікаў паказваюць, што станоўчыя якасці героя залежаць не толькі ад яго ўнутраных задаткаў, самавыхавання і жадання, хоць гэта і надзвычай важна, але таксама ад тых магчымас-цяў, якія дае чалавеку існуючы ўзровень жыцця. Яшчэ варта адзначыць, што ў поглядзе на свет, у адносінах сучаснага героя да людзей адчуваецца душэўнасць, на-туральнасць, шчодрасць пачуццяў. У паводзінах геро-яў раскрываюцца такія рысы, як шчырасць і давер. Пры раскрыцці розных тэм аўтары вырашаюць, кож-ны па-свойму, і маральна-этычныя праблемы.
Звернемся да твораў Васіля Быкава. У змесце многіх з іх прысутнічае адзін з самых тыповых канфліктаў ва-еннай рэчаіснасці — канфлікт паміж свядомай воляй салдата і стыхійнасцю падзей. Няцяжка зразумець, што паняцці вернасці і здрады зводзяцца на вайне да пад парадкавання агульнай волі, г. зн. загаду. I ў сваіх
творах В. Быкаў паказаў звычайнага чалавека ў вос-трых маральна-этычных сітуацыях.
Возьмем, напрыклад, аповесць «Пайсці і не вярнуц-ца». Гэта твор аб цяжкім партызанскім жыцці з яго адказнасцю за лёс людзей, асабліва за тых, хто яшчэ вагаецца і можа зрабіць няправільны крок. Гераіня аповесці Зося Нарэйка — простая вясковая дзяўчы-на. На яе долю выпалі цяжкія маральныя і фізічныя пакуты ў час выканання адказнага задання, бо Антон, блізкі ёй чалавек, здраджвае партызанам, вырашае выжыць любой цаной. Такія людзі, як Зося, з іх ма-ральнай стойкасцю, душэўнай чуйнасцю бралі на сябе яшчэ дадатковы цяжар пакутаў тых, хто зб ... Читать дальше »
Категория: Васіль Быкаў | Просмотров: 4106 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (4)

Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.

Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету.

У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.

Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.

Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і д ... Читать дальше »

Категория: Васіль Быкаў | Просмотров: 42193 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (23)

Создать бесплатный сайт с uCoz