Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Максім Гарэцкі

Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне "У лазні" надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары" (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), "Камароўская хроніка" (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей "Дзве душы", "У чым яго крыўда", "На імперыялістычнай вайне" (1926), "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", першай "Гісторыі беларускай літаратуры", шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", "Генерал", "На этапе". Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткі ... Читать дальше »
Категория: Максім Гарэцкі | Просмотров: 3408 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Аповесць «Ціхая гоіынь» Максім Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў. Канчатковы яе ва-рыянт выйшаў у 1930 годзе. «Ціхая плынь» — аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Максім Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аў-тар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
У аснове твора — складанае, гаротнае жыццё СЯЛЯКСКШ ХЛОПЧЫка Хомкі. Яязрадасным было яго дзяцінства. Не адзін раз, не ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзілася Хомку аднаму бавіць час, часта галоднаму, бо маці не было калі з ім ся-дзець: трэба было ісці на поле працаваць. 3 га-дамі радасці ў хлоігчыка не прыбаўлялася, крыўдзілі ўсе, хто толькі мог: школьны на-стаўнік, гаспадар, у якога парабкаваў, ды і ці мала хто яшчэ.
Пісьменнік нібы сам праходзіць з Хомкам па жыцці: даследуе кожную хвіліну, кожную думку свайго героя. I як вынік гэтага дасле-давання перад намі паўстае характар белару-са, сціплага чалавека, безадказнага працаўні-ка з чулым, добрым сэрцам, з душою, поўнаю паэзіі, з любоўю да жыцця і з гатоўнасцю несці на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.
Гаротны лёс Хомкі — не выключэнне. Такіх лёсаў цэлае Асмолава, такія лёсы скрозь і паўсюль. Ды хіба якім іншым лёсам можа адарыць гаротная Беларусь» а менавіта такой — спусто-шанай і абяздоленай — бачыцца Радзіма аўтару. Разам з тым пісьменні ... Читать дальше »
Категория: Максім Гарэцкі | Просмотров: 1522 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Создать бесплатный сайт с uCoz