Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Іван Мележ

№ 1.

1. Знешнi выгляд.

2. Асноуныя рысы характару:

· шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi;

· цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць;

· працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васiлю ад бацькоу i дзядоу: у працы змалку загартоувалiся людзi);

· недаверлiвасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыу адваротнае);

· упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць);

· сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду);

3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля -- яго жыццё, радасцi i гора, светлая мара i горкi пакут. Зямля -- ён сам. Ён iдзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай").

4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкау.

5. Спалучённе у характары Васiля працаунiка i уласнмiка (вялiкай любовi да зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не асуджэнне Васiля-адасобнiка, уласнiка, а захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе паэтычнае адухауленне. Уласнiцкi пачатак развiты менш, чым працавiтасць, любоу да зямлi).

6. Як Васiль уяуляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем: выбiрае не Ганну, а уласную гаспада ... Читать дальше »

Категория: Іван Мележ | Просмотров: 9476 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, м ... Читать дальше »

Категория: Іван Мележ | Просмотров: 6359 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут- ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры- нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе- ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы- рашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяз- зю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палес- кай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важ- на — у дробных і найдрабнейшых, часам неча- каных падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прык- метных, часта вельмі складаных сувязях». Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Адным з самых прывабных у творы з'яўля-ецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цём-ныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чор-ныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаец-ца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае ма-ральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалаве-чай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых. На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сяля ... Читать дальше »
Категория: Іван Мележ | Просмотров: 4353 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ ства-рыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга заста-юцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яў-ляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахан-ня, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.
Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падле-так. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.
Аўтар падкрэслівае незвычайную працаві-тасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хло-пец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.
На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць но-вага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак х ... Читать дальше »
Категория: Іван Мележ | Просмотров: 8548 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (6)

Создать бесплатный сайт с uCoz