Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч увогуле бліскучы майстра пяра. І не толькі ў публіцыстыцы. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Чытач знаёмы з санетам (вянком санетаў), актавай (ёсць цэлы зборнік актаў), трыялетам, баладай, сюжэтным вершам, вершам-апавяданнем, мініяцюрай, вершам-памфлетам, замовай, казкай, эпіграмай, пародыяй Ніла Гілевіча (пералік можна доўжыць).
Яго Слова — сэнсава-змястоўнае, афарыстычнае, лаканічнае, пластычнае, з адметным гукавым, музыкальна-маляўнічым абліччам, велізарным зарадам энергіі. 3 дапамогай толькі адной часціны мовы, дзякуючы віртуознасці, паэт можа раскрыць сутнасць цэлай з'явы, падзеі, характару. Як, скажам, у вершы «Мэта», адрасаваным далакопам беларускага слова:

***
Ачэрнім, спаскудзім, сплюгавім, сплюём,
падточым, падрыем, падрэжам,
расколем, разбурым, зруйнуем, сатром,
растопчам, здратуем, здрапежым...
***
(«Мэта»)Як лексічная адзінка слова само па сабе, няхай і вельмі яркае, адметнае, не можа глыбока выразіць думкі, пачуцці, адчуванні аўтара. Велізарная роля ў Ніла Гілевіча належыць сінтаксісу. Сам паэт дакладна сказаў аднойчы, што «пагоду робіць сінтаксіс. Будова сказа. Цячэнне слоў. Музыка фразы. Тое, у чым дух мовы. Яе глыбінная сутнасць. Яе мысліцельная прырода». Стыль Ніла Гілевіча, яго почырк немагчыма зблытаць з іншымі. Вельмі ўжо ярка выяўляюцца ў ім асаблівасці светабачання, светаўспрымання мастака, яго характар, паводзіны, рытмы душы. Непаўторнае аблічча яго болю, усмешкі, слязы. < ... Читать дальше »

Категория: Ніл Гілевіч | Просмотров: 6994 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (2)

У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «I ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца і дайсці да беларускасці — чалавечнасці і людскасці:
***
Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць
Да Беларусі!
Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
І ўсё ж мы дойдзем, ... Читать дальше »
Категория: Ніл Гілевіч | Просмотров: 8014 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (18)

Раман быу напiсаны у 1985г. Ен складаецца з 6 лiрычных адступленняу. Кожнае лiрычнае адступленне з'яуляецца своеасаблiвым пралогам да наступнай часткi.

Першая, паэтычная, i трэцяя, гiстарычная, даюць пачуць, што аутар любiць сваю зямлю. Калi Сцяпан Вячорка прыехау у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоу на могiлкi. Першая праблема -- бездухоунаць нашага народа, звязаная з тым, што людзi адраклiся ад народных традыцый ("Радзiма -- зямля i могiлкi"). “Так няможна, род звядзецца, калi магiл не шанаваць". Сярод многiх праблем у рамане аутар узнiмае экалагiчную праблему ("Ляцiць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае у рамане абыякавасць люзей да роднай зямлi. “Вiнаваты не той, што рауняе рэчi, а той, хто загад другiм дае".

Нiл Гiлевiч узнiмае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельнiцтва размауляе на руска-беларускай мове (трасянцы) i яркiм прыкладам гэтага з'яуляецца Мiкiта Змiцераiч. Таксама у рамане Нiл Гiлевiч звяртае увагу на апiсанне хараства роднай прыроды:

А у нас зямля -- якую краску,

Якую былку не сарвi,

Кладзi да сэрца, як лякарства

I здаравей, брат, i жывi.

Н. Гiлевiч падкрэслiвае, што толькi еднасць з роднай зямлей, бацькоускiм домам выхоувае у асобе чалавека, надхняе на подзвiг, на творчасць. Н. Г. у сваiм рамане прымушае задумацца аб назначэннi на зямлi кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма нi русiзмау, нi дыялекту. З кожнага радка струменiць водар родных слоу. Сустракаецца у рамане i гумар. Праз гумар Н.Г. паказва ... Читать дальше »

Категория: Ніл Гілевіч | Просмотров: 2942 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

Создать бесплатный сайт с uCoz