Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Кастусь Каліноўскі

Бывай здаровы, мужыцкi народзе,
Жывi ў шчасцi, жывi ў свабодзе
I часам спамянi праз Яську свайго,
Што загiнуў за праўду для дабра твайго.
К. Калiноўскi

Барацьбiтом за разняволенне, роўнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусi з'яўляецца правадыр паўстання 1863—1864 гг. Канстанцiн Вiнцэнт Калiноўскi. Нарадзiўся ён у шляхецкай сям'i на Гродзеншчыне ў вёсцы Мастаўляны (зараз тэрыторыя Беластоцкага ваяводства ў Польшчы). Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii i на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унiверсiтэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, К. Калiноўскi вяртаецца на радзiму, дзе разам з паплечнiкамi В. Урублеўскiм (будучым генералам Парыжскай камуны) i Ф. Ражанскiм наладжвае выпуск першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда". Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканнi якой так збалелiся сялянскiя сэрцы. Невялiкая па фармаце, газета нагадвала лiстоўку-заклiк, у якой на адным цi двух баках папяровага лiста лацiнскiмi лiтарамi друкаваўся тэкст. Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем нумароў газеты (спачатку ў Беластоку, потым у Вiльнi), падпiсаных псеўданiмам К. Калiноўскага "Яська — гаспадар з-пад Вiльнi". Разгортваючы карцiны народнага бяспраўя, крыўд, рэкруцкiх павiннасцей, газета ў даступнай форме паказвала антынародную сутнасць царскай палiтыкi i суда, тлумачыла прычыны сацыяльнай няроўнасцi, выкрывала грабежнiцкi характар сялянскай рэформы 1861 г., дараванай царом Аляксандрам II — "вызвалiцелем". Суд, на думку К. Калiноўскага, быў толькi дадатк ... Читать дальше »

Категория: Кастусь Каліноўскі | Просмотров: 2002 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

У развiццi прагрэс. публiцыст. лiтаратуры пасля рэформенага часу асаблiвая роля належыць К.К. (1838-1864). К.К. быу не толькi мужным рэвалюцыянерам, барацьбiтом, кiраунiком паустання 1863 г. на Беларусi, але i таленавiтым публiцыстам. Выхадзец з шляхецкай сямьi, ен пад уплывам блiзкага знаемства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскiх насторояу з юнацкiх год пранiкся вострай ненавiсцю да сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету. Вялiкi уплыу на фармiраванне яго светапогляду аказала вучоба у Пецярбургскiм унiверсiтэце (1856-1860), якi скончыу з атэстатам кадыдата права. У час вучобы пазнаёмiуся з рэвал. лiтаратурай. У 1860 г. вяртаецца на радзiму i уклучаецца у актыуную работу па падрыхтоуцы паустання. З мэтай рэвал. агiтацыi i прапаганды у 1862 г. ен разам са сваiмi сябрамi па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая прауда". Гэта была першая белар. газета. Яна друкавалася як лiстоука-адозва. Выйшла 7 нумароу. Артыкулы, якiя умяшчалiся у газеце, -- яскравы узор рэвалюц. публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861г. Газета патрабавала знiшчэння самауладства, памешчыцкага землеуладання, перадачы улады у рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоувае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам -- узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюц. барацьбы, да актыунага змагання супраць прыгнятальнiкау народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноуны пафас усiх выступленняу Ясокi, гаспадара ... Читать дальше »
Категория: Кастусь Каліноўскі | Просмотров: 1515 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Создать бесплатный сайт с uCoz