Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Уладзімір Дубоўка

Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
У. Дубоўка

Творчы лёс аднаго з арганізатараў "Маладняка", актыўнага ўдзельніка "Узвышша" Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў высылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Нягледзячы на гэта, творы паэта сагрэты цеплынёй і пяшчотай, захапленнем роднай старонкай, хараством яе прыроды. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Рамантычнаму пафасу, рэвалюцыйнай ідэйнасці, узнёсласці твораў, характэрных для маладнякоўскага перыяду, папярэднічалі матывы безнадзейнасці, трывожнага роздуму над сучаснасцю і будучыняй роднай зямлі. Падзеям пачатку 20-х гг., калі не зусім акрэсленым уяўлялася будучае жьіццё, прысвечаны верш "Імжа, і склізота, і прыкрая золь". У ім пераважаюць змрочныя, чорныя фарбы:

Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру — навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.
Журба расплялася кудлатай лазой,
у сэрцы цярушыцца шэрань.
А вецер шпурляе, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб каменне.

І толькі апошнія радкі даюць надзею на выратаванне з гэтай варожасці, імжы, журбы: "а ўпартасць да мэты вядзе і вядзе, пра шчасце і радасць варожыць..." Верай у нязломнасць народнага духу, упэўненасцю ў перамозе над усім варожым прасякнуты класічны верш У. Дубоўкі "О Бела ... Читать дальше »

Категория: Уладзімір Дубоўка | Просмотров: 5547 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Создать бесплатный сайт с uCoz