Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Іван Навуменка

Аповесць І. Навуменкі “Падлетак” уваходзіць у склад трылогіі. У ей народны пісьменнік Беларусі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннаго жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны. Іван Навуменка наследуе унутраны свет героя, псіхалагічна переканаўча раскрывае паэзію пачуццяў, праўду душэўных перажыванняў. У той жа час мы знаходзім у лірычнай прозе выразнасць і глыбіню канкрэтна-рэалістычных малюнкаў, па-мастацку дасканала выпісаныпартрэт, апісанне прыроды. Вось адно з такіх апісанняў.
Лес даўно зачараваў Васіля. З таго, бадай, часу, як ён стаў шастаць па грыбы. Блізкае і Далёкае Ляда з цёмным алешнікам, дубовымі пнямі, гэтак жа, як нізкія балотныя Астраўкі, душу не прывабілі. А вось Макаеўскі лес, які ляжыць на захад ад мястэчка, з кожным годам вабіць Васіля. Лес гэты багаты, разнастайны, бясконцы.
Сустрэчы з грыбным лесам Васіль чакае як свята. Цяпер Васіль ходзіць у лес не па чыгунцы, а шырокім пыльным шляхам і ў лес заварочвае на паўдарозе, паміж Шкрабавай і Кротавай будкамі. Бо і ў гэтым лесе, які местачкоўцы звычайна абмінаюць, Васіль знаходзіць не толькі сыраешкі, але і баравікі. Аднойчы пад дубамі, якімі лес пачынаецца, на роўным голым месцы ён зрэзаў сем вялікіх цвёрдых, як капыты, баравікоў.
Можа, гэта блага, але мясціны, дзе знайшоў калі-небудзь баравік, Васіль ніколі не мінае. Заядлыя грыбнікі рвуцца наперад, на прасто ... Читать дальше »
Категория: Іван Навуменка | Просмотров: 2033 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Ён з'яўляецца аўтарам 12 зборнікаў апавяданняў, аповесцей, 6 раманаў, шматлікіх прац па літаратуразнаўстве. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". Сам аўтар назваў яе творам аб акупацыі. Падзеі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і ў навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, аднавяскоўцы Аўсянік, Кардаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, Саша Плоткін і іншыя. Аўтар дакладна адлюстроўвае складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характару маладых людзей, іх духоўны свет — свет філасофскіх разважанняў, рамантыкі і юнацкага максімалізму. I. Навуменка ўзнаўляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам — галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч. Гэтымі вобразамі аўтар выносіць суровы прысуд здрадніцтву, эгаізму, бездухоўнасці, паразітычным адносінам да жыцця. Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэты своеасаблівы вобраз твора выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай прыходу Чырвонай Арміі ў беларускія гарады і вёскі, вяртання Міці ў родныя мясціны ... Читать дальше »
Категория: Іван Навуменка | Просмотров: 2074 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Создать бесплатный сайт с uCoz