Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Максім Багдановіч

Нарадзiуся М. Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня 1891г.). Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.

Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але М. Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.

Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалау яго паэтычны талент, М. Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла. I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня". Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi" -- змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не пераможныя конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.

З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у дваццацiгадовым узросце (1911). вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся цыкл вершау "Старая Беларусь". Адзiн з вершау гэтага цыкла -- "Слуцкiя ткачыхi" -- асблiва кранае сваей чалавечнасцю, задушеуным лiрызмам.

Творчасць М. Багдановiча -- гэта цэлае жыцце. У зборнiку вянок можна знай ... Читать дальше »

Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 5227 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Максiм Багдановiч (М.Б.) выступiу у лiтарары у 1907г. Яго паэзiя з'яуляецца глыбока рэалiстычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоу да Радзiмы -- адна з галоуных тэм лiрыкi М.Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусi, да роднай зямлi. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамiнамi аб Радзiме.

”Эмiгранцкая песня". Тэма любвi да Радзiмы гучыць i у вершах, прысвечаных мiнуламу Беларусi. У час паездкi у 1911г. у Вiльню М.Б. пазнаемiуся з рукапiсамi старажытных беларуских кнiг. Яго зацiкавiла гiстарычнае мiнулае беларускага народа. З'явiлiся вершы "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi", "Перапiсчык".

Верш "Слуцкiя ткачыхi” -- адзiн з лепшых творау гэтага цыклу. У iм уваскрашаецца далекае феадальнае мiнулае Беларусi, паказваецца паднявольная праца слуцкiх ткачых у час прыгону. Вобраз Васiлька набывае у вершы абагульняючае значэнне. Ён злiваецца з вобразамi Радзiмы, становiцца сiмвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамi Радзiмы у лiрыцы М.Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкiм жыццi. ”Народ, беларускi народ”.

М.Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыi 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сiлы. Паэт парауноувае бел. народ з каштоуным дыяментам, якi не блiшчыць у час змяркання i у цеменi ночы, затое пры сонечным святле зiхацiць дзiунаю красою. ”Не блiшчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны увасабляюць у лiрiцы М.Б. шчастлiвую долю народа. Паэт заклiкае Беларусь шукаць сабе свабодны шл ... Читать дальше »

Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 2930 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Вялікі грамадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы.
Нарадзіўся Максiм Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем Кастуся Каліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост.
Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю
Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзе жыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадом сям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі.
У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове.
У 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіны цар”, “Зімой ... Читать дальше »
Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 10132 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (1)

Яе так мусіць ашчаджаць і сёння
адважны, годны, родны чалавек;
усюды пад спрадвечнаю "Пагоняй"
і наша ніва й песня ажыве.
А. Русецкі

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

... Читать дальше »

Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 1380 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Доўгі час думала і я, як думалі мае некаторыя знаёмыя, што беларуская паэзія адрозніваецца ад рускай сваёй апісальнасцю, бытавізмам, блізкасцю да фальклору. Але ўважліва перачытала многія творы Багдановіча і пераканалася, што ёсць у нас і паэзія думкі (формула А.С.Пушкіна) — адточаная па форме, аналітычная, афарыстычная, якая ўздымаецца на вышыню абагульнення жыццёвых з'яў, робіць слушныя вывады з назіранняў над рэчаіснасцю. У такой паэзіі свой — доказны — стыль. У ёй пераважае думка над пачуццём. Яна мае пераважна літаратурны, а не фальклорны характар. Сапраўдным стваральнікам філасофскай лірыкі ў нашай нацыянальнай літаратуры і стаў Максім Багдановіч. Не Дунін-Марцінкевіч, не Францішак Багушэвіч, а менавіта гэты «бальны, бесскрыдлаты» паэт.
Прычын гэтаму некалькі. Першая крыецца, на маю думку, у асобе, характары, тэмпераменце самога мастака слова. Ён — аналітык ад прыроды. Так было яму наканавана: прадчуванне ранняй смерці, нагаданае і падказанае смерцю маці, брата Вадзіма, мачыхі, якую так любіў; перажыванне сваёй «другараднасці» і нават непаўнацэннасці параўнальна з іншымі, здаравейшымі, весялейшымі, чым ён, юнакамі; непрыняцце пачуцця кахання Аняй Гапановіч, для якой нават пераклаў на рускую мову вершы з «Вянка» пад загалоўкам «Зеленя»; непаразуменне з боку бацькі, які не прызнаваў сынаву таленавітасць і беларускасць. Колькі прычын для расчаравання, роздуму над нейкай неўраўнаважанасцю і недасканаласцю жыцця, над змрочнасцю з'яў у прыродзе і чалавечых узаемаадносіна ... Читать дальше »
Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 1985 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Мяне прываблівае ў лірыцы пра каханне чысціня і светласць выказаных пачуццяў. Нават пры ўсім магчымым суме, часовых ростанях і непаразуменнях. Такой яна была ў Пушкіна і Лермантава («Я вас любил так ласково, так нежно»), у Янкі Купалы (прыгадаем паэму «Яна і я», усю расквечаную зіхатлівымі, яркімі фарбамі). А таксаме ў Якуба Коласа — аўтара цудоўнай паэмы «Сымон-музыка». Рыцарская самаахвярнасць уласцівая паэзіі пра каханне Максіма Танка, які нават пасля смерці застаецца з любай сваёй («Стану кладкай — пераходзь на бераг мой» — запрашае ён яе ў тужлівы час расстання). Лірыка Жэні Янішчыц — сучаснай беларускай паэткі — пра непадзеленае, незразумелае з боку юнака, мужчыны каханне. Такое ж яно, афарбаванае гаркотай непарузмення, але з боку прыгажуні-дзяўчыны, і ў Максіма Багдановіча. Ён маркоціцца і нудзіцца, кахаючы. Трагічна перажывае разлад светлай мары з рэчаіснасцю. Гэта нуда можа быць прасветленай, як у вядомым усім «Рамансе». Прасветленай і мігаценнем зоркі Венеры ў небе, і шчырымі згадкамі пра ранейшыя сустрэчы з каханай. Так, як і ў пушкінскім «Пасланні А.Керн»:
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Шчырыя згадкі з сабой прынясла.
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
А ў іншым выпадку нудзіцца горка, трагічна, чакае — не дачакаецца канца свайму трывожнаму настрою. Яму здаецца, што ўсё страчана ў жыцці раз і назаўсёды:
I я, нявідны для цябе і бледны,
Не бачачы нічога ўкруг сябе,
Прыпаў бы к ім...
I вось чакаю бедны ... Читать дальше »
Категория: Максім Багдановіч | Просмотров: 3157 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (3)

Создать бесплатный сайт с uCoz