Дневник
Меню сайта

Разделы дневника
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Главная страница » Уладзiмiр Караткевіч

Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў. Я думаю, што спіс будзе няпоўны, калі не прыгадаць раманы У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі». Цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Карат-кевіча займае раман «Каласы пад сярпом тваім». I хоць пісьменнік напісаў толькі дзве кнігі шырока задума-нага эпічнага твора пра паўстанне 1863—1964 гадоў, але ў гэтых кнігах змог перадаць грамадскую атмасфе-ру пярэдадня паўстання і вызначыць яго рухаючыя сілы. У рамане паказана, што паўстанне было шля-хецкім і адначасова сялянскім. У ім дзейнічаюць як рэальныя гістарычныя асобы, так і персанажы, наро-джаныя мастацкай фантазіяй аўтара. Падзеі разгорт-ваюцца галоўным чынам на Магілёўшчыне, а таксама на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбургу, Варшаве. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі з'яўляецца першым ворагам самадзяржаўя і бескампрамісным змагаром за народнае шчасце. Ён выступае за сацы-яльнае і нацыянальнае вызваленне. На думку Алеся, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл. Алесь думае: «А трэба мне ўсё. I перш ... Читать дальше »
Категория: Уладзiмiр Караткевіч | Просмотров: 1899 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм” (1968) прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi -- перыяду падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай ("Выйсце крынiц") даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г., апiсваецца голад Беларусi. Акрамя таго, расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.

Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне” -- выхаванне у сялянскую сямью Кагутоу. Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi, народным жыццём, мовай беларусау i iх традыцыямi. Можа, па гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску. Другая кнiга ("Сякера пры дрэве") расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце, удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул", пра сустрэчы з К.Калiноускiм, пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г., калi цар адмянiу прыгоннае права.

Алесь -- адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваiм сялянам. У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу, для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай iх самiх.

Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём. У. Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г. Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць, iх гiстарыч ... Читать дальше »

Категория: Уладзiмiр Караткевіч | Просмотров: 4825 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (1)

Гістарычнае мінулае ў рамане паўстае ў жывых вобразах, сцэнах, эпізодах. Падобнай манерай пісьма валодаў і рускі пісьменнік, аўтар рамана « Пётр I» Аляксей Талстой. Недзе прачытала, што пісаў ён так: стаўляў рыштаванні, узводзіў будынак-твор, а затым усе рыштаванні старанна прыбіраў так, што чытач абсалютна іх не заўважаў. Тое самае назіраем і ў Караткевіча. Перш чым напісаць і «Каласы», і іншыя свае творы, ён, вядома, акуратна і доўга вывучаў фактычны матэрыял, працаваў у навуковых бібліятэках, але пасля гэтай падрыхтоўчай працы як бы знішчаў ранейшыя сляды, ператвараў дакументы ў мастацкія вобразы. На падобным вывучэнні грунтуецца паказ ім жыцця беларускага сялянства і дваранства, апісанне калядаў, масленіцы, навагодняга свята, выезду на паляванне на ваўкоў і мядзведзя, прыёму ў дваранскую зборню. Асабліва ж запамінаецца мне сцэна дзядзькавання, паказаная ў рамане каларытна, маляўніча. Дзядзькаванне — старажытны звычай, калі беларускія магнаты аддавалі дзяцей сваіх на выхаванне на некалькі гадоў у сялянскія сем'і. Тыя вучыліся там пераадольваць цяжкасці, працалюбству, уменню здабываць хлеб надзённы і шанаваць яго на стале. У сялянскіх сем'ях панічы развучваліся глядзець на свет вачыма абраных, прадстаўнікоў белай косці. Князь Алесь Загорскі прайшоў такую школу. Многаму навучыўся. Асабліва — павазе да старэйшых і да сяброў, да хлеба, да маці і бацькі. Ён уважліва слухаецца Кагутоў. 3 болем на вачах развітваецца з сваімі другімі бацькам і маці, братамі Андрэем, Кандратам, Паў ... Читать дальше »
Категория: Уладзiмiр Караткевіч | Просмотров: 3089 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-25 | Комментарии (0)

Создать бесплатный сайт с uCoz