Дневник
Меню сайта

Авторы(сочинения)
Андрэй Мрый [1]
Уладзіслаў Галубок [1]
Уладзімір Дубоўка [1]
Сяргей Грахоўскі [1]
Рыгор Барадулін [1]
Пятрусь Броўка [2]
Янка Брыль [1]
Васіль Быкаў [5]
Ніл Гілевіч [3]
Максім Гарэцкі [2]
Алесь Гарун [1]
Мікола Гусоўскі [3]
Уладзiмiр Караткевіч [3]
Кастусь Каліноўскі [2]
Андрэй Макаёнак [3]
Іван Мележ [4]
Іван Навуменка [2]
Максім Багдановіч [6]
Аляксей Дудараў [1]
Ян Чачот [1]
Цішка Гартны [1]
Ян Баршчэўскі [1]
Янка Лучына [1]
Уладзіслаў Сыракомля [1]
.:КНИГИ:. [1]

Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Поиск по дневнику

Друзья сайта


Вы вошли как Гость
Текущая дата: Воскресенье, 2024-05-19, 8:13 AM

ой верш — мая душа
І думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.
Ц. Гартны

Цішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар, пачынальнік буйной беларускай прозы, адкрывальнік рабочай тэматыкі. Дарэвалюцыйныя вершы паэта навеяны ідэямі нацыянальнага адраджэння, рэвалюцыйна-вызваленчым рухам. Некаторым з іх уласціва лозунгавасць, абстрактнае ўхваленне перамогі рэвалюцыі. У вершы "Роднай краіне" паэт стварыў вобраз роднага краю, дзе "раскінуліся шэрыя вёскі" са старажытнымі курганамі, "Дзвіна й чысты Нёман... свае воды ў мора нясуць", чуюцца песні — "долі людской адгалоскі". Заканчваецца верш прызнаннем лірычнага героя ў яго бясконцай любові да тых месц, дзе ён нарадзіўся і вырас. Ідэю ўваскрэсення краіньі паэт звязвае з "нястрыманай яскравай свабодай", што хутка "заззяе для народа" (верш "Да надзеі"). Паэт, на думку Ц. Гартнага, павінен прыняць актыўны ўдзел у абуджэнні народа, барацьбе за знішчэнне рабскіх устояў:

Размахні рукою і званова сэрца
Скалыхні сярдзіта. Хай грымяць удары,
І хто спіць, хто дрэмле, ўстане-скалыхнецца
І спяшыць на зовы. Не праспі, званару!

Тэма паднявольнага жыцця селяніна і яго цяжкой працы знайшла адлюстраванне ў вершах "Да Нёмна", "Касьба", "Песня жняі", "Сявец". Захапляючыся спорнай працай касцоў, паэтызуючы працу жняі, пад сярпом якой "хутка жыта гнецца, сноп за снопам у радок покладам кладзецца", аўтар сцвярджае высокія маральныя нормы селяніна:

Пр ... Читать дальше »

Категория: Цішка Гартны | Просмотров: 1288 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з'яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскiм урадам студэнцкiх згуртаванняў быў зняволены ў Вiленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кiзiл. Вярнуўшыся на радзiму ў 1833 годзе, пачаў займацца збiраннем фальклорных матэрыялаў, якiя былi выдадзены ў шасцi фальклорных зборнiках "Сялянскiя песенькi". Першыя беларускiя творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства фiламатаў i па форме нагадваюць iмянныя вiтаннi. Яны былi прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявiнскаму, А. Мiцкевiчу, Ф. Малеўскаму i iнш. ("Да пакiньце ж горла драць", "Iмянiннае павiншаванне", "Едзеш, мiленькi Адам") i складзены па ўзоры беларускiх народных песень i iх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялiкай папулярнасцю сярод фiламатаў карысталiся песнi "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напiсаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень i, як правiла, сцвярджаючыя вольналюбiвыя настроi моладзi. Фалькларыстычныя мастацкiя прынцыпы аказалi вялiкi ўплыў i на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскi замак", "Свiцязь", "Бекеш", "Узногi", у якiх спалучылiся элементы рамантызму i сентыменталiзму. Другi перыяд творчасцi Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) харак ... Читать дальше »
Категория: Ян Чачот | Просмотров: 2259 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Аляксей Ануфрыявiч Дудараў
(нарадзiўся 6 чэрвеня 1950)

РАДАВЫЯ

Драматычная балада ў дзвюх дзеях
Сучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара
вядомых п'ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей
Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк. У першай кнiзе прозы “Святая
птушка” аўтар уздымае маральна?этычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго
сучаснiка. П'еса “Парог” лiчыцца пачаткам драматургiчнага жыцця Аляксея
Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзiць
маральнае i сацыяльнае даследванне алкагалiзму, яго прычын i вынiкаў.
У п'есе “Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс непеспектыўных вёсак.
Героi яе — Ганна, Масiль?Мульцiк, Мiкiта?Гастрыт — пражылi аднолькавыя па
працягласцi, але розныя па сэнсе жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа
жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой
век адна: не ўтрымаiся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын.
Васiль?Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы i жыццё. Ён здаецца
дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса
выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiватства яго
абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з
прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты?Гастрыта. Гэта
складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па
застарэлых, ф ... Читать дальше »

Категория: Аляксей Дудараў | Просмотров: 3680 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

Ты спевам разбудзіў народ свой напрадвесні,
Якому на алтар свой дыямент прынёс...
Яшчэ акорд не змоўк тваёй прыгожай песні,
Хоць струны абарваў жыцця паганы лёс.
М. Чарот

Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Сёння творчая спадчына паэта з'яўляецца аб'ектам пільнай увагі многіх чытачоў, літаратуразнаўцаў, а яго імя па праве займае пачэснае месца побач з заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам і Максімам Багдановічам. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907—1914 гг. Гэты зборнік, як і "Вянок" М. Багдановіча, з'яўляецца кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з трох раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): першы з другім утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а трэці, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць да ... Читать дальше »

Категория: Алесь Гарун | Просмотров: 3038 | Добавил: Belorussian | Дата: 2006-08-24 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 10 11 12 13 »
Создать бесплатный сайт с uCoz